25.01.2018

   У 1996 г. Дэкрэтам кардынала Казміра Свёнтка заснавана парафія Маці Божай Будслаўскай у г. Мінску ў новым мікрараёне Чырвоны Бор.


   Парафія атрымала сваю назву ў гонар цудатворнага аб'яўлення Маці Божай манахам ордэна бернардынцаў у 1588 г., якія жылі ў скітах-будах каля ракі Сэрвач. Пачаліся шматлікія пілігрымкі людзей да месца аб'яўлення Маці Божай. Праз некаторы час у Будславе з'явіўся Абраз, пераданы на беларускія землі ў 1598г. Папам Кліментам VIII. Праз абраз Маці Божая стала аказываць дапамогу людзям у іх просьбах і малітвах, праяўляць заступніцтва і любоў. Мы ганарымся, што наша парфія названа ў гонар знакамітай падзеі ў гісторыі Беларусі.
   Першым пробашчам парафіі кс. Юзафам Мельдзюкам была пабудавана капліца, якая была асвячана ў 2005 г. Капліца на працягу шматлікіх гадоў з'яўлялася месцам правядзення набажэнстваў суседнімі парафіямі з мікрараеноў Кунцаўшчына і Сухарава г. Мінска, якія у той час толькі пачыналі будаўніцтва храмаў. 
   У 2008 г. пропашчам парафіі быў прызначаны кс. Франц Рудь, які распачаў падрыхтоўку да будаўніцтва касцела. Удалося хутка падрыхтаваць будаўнічую дакументацыю. Архітэктарам праекта стала арганізацыя ААА «АСК Арс праект г. Мінск». Галоўнай ідэй праекта стала светлае і прасторнае памяшканне храма з добрай акустыкай, які дазваляе змясціць вялікую колькасць вернікаў, кожны з якіх зможа пачуць Божае слова.
   У 2009 г. з благаслаўлення і непасрэднай дапамозе мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча пачалося будаўніцтва касцёла. Парафіяне прымалі актыўны ўдзел. 1 ліпеня 2012 г, напярэдадні свята ў гонар Маці Божай Будслаўскай, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў вуглавы камень у сцяне новага храма, які быў прывезены з Будслава. Гэта стала сімвалам пераемнасці традыцый Санктуарыя.
   Працы па ўзвядзенню храма працягваліся. На заключным этапе, з 2015 г., будаўніцтвам кіравала Творчая майстэрня архітэктара Аляксандра Францавіча Базевіча. Да 2016 г. будаўніцтва і стварэнне інтэр'еру храма было практычна завершана. Цэнтральнае месца ў інтэрьеры храма займае драўляны алтар, у якім знаходзіцца копія цудатворнай іконы з Будслаўскага Санктуарыя.
   У год святкавання 25 годдзя з моманту выдання Рымскім папам Янам Паўлам II булы Ex quadam аб заснаванні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, 3 ліпеня 2016 г. кардынал Крыстаф Шонбарн OP асвяціў Касцёл Маці Божай Будслаўскай.
  У 2018 г. пры касцёле быў адкрыты Цэнтр Сям'і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які вядзе асветніцкую і рэлігійную дзейнасць. У бліжэйшых планах цэнтра аказанне псіхалагічнай дапамогі. Цэнтр праводзіць семінары і канферэнцыі па праблемах рэлігійнага выхавання дзяцей і планаванні сям'і.
   Сёння прыход дынамічна развіваецца і павялічвае сваю колькасць. Сярод парафіян людзі розных узростаў і прафесій. Яны прымаюць актыўны ўдзел у жыцці парафіі, дапамагаюць у падтрыманні чысціні і парадку, аказваюць фінансавую дапамогу.
  У касцёле рэгулярна праводзяцца выставы, канцэрты духоўнай музыкі, лекцыі, майстаркласы для дзяцей, дзейнічае бібліятэка букроссінга. Устаноўлены добрасуседскія адносіны з прадстаўнікамі іншых канфесій.
   Пробашч парафіі і парафіяне дзякуюць ўсім людзям, хто на гэтым складаным, але цікавым шляху станаўлення парафіі быў разам з намі. Запрашаем і Вас наведаць храм Маці Божай у Мінску, прыняць удзел у літургіі і пазнаёміцца з яго гісторыяй.