05.10.2019

ХХVІІ Нядзеля звычайная 2019                       05.10.2019

 

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне касцёла, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог шчодра узнагародзіць.  

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

 

7 кастрычніка (панядзелак) Успамін НПМ Ружанцовай

  1. У кастрычніку ладзяцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30 , субота 9.30 , ў нядзелю ў 11.30.
  2. Сёння асаблівым чынам малімся ў інтэнцыі настаўнікаў і выхавацеляў.
  3. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час Касцёл моліцца за памерлых, такая малітва адбываецца і ў нашай парафіі. Таму, ужо цяпер можна прыносіць ў закрыстыю спісы імён памерлых. Просім, каб імёны былі напісаныя ў назоўным склоне.

 

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.