17.11.2019
ХХXIІI Нядзеля звычайная 2019                       17.11.2019
 
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне касцёла, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог шчодра узнагародзіць.   На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
 
21 лістапада (чацвер): Успамін Ахвяравання НПМ
Паводле паданняў, якія бяруць пачатак у апокрыфах, Марыю ў дзяцінстве аддалі ў ерузалемскую святыню, дзе яна і выхоўвалася. Сёння Касцёл успамінае перш за ўсё Ахвяру, якая адбылася ў душы Марыі ў пачатку Яе свядомага жыцця. Марыя зяўляецца для ўсіх прыкладам жыцця, прысвечанага Богу.
 
22 лістапада (пятніца): Успамін Святой Цэцыліі, панны і мучаніцы
Імя Святой Цэцыліі ўпамінаецца ў Рымскім Каноне. Яна – заступніца касцельнай музыкі.
 
1. Наступная нядзеля 24 лістапада гэта Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.
2. Сёння ў нашай парафіі вiтаем прaдстаȳнiкоȳ выдавецтва “Pro Chisto”.
 
 
 
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.