08.12.2019

ІI Нядзеля Адвэнту 2019                         08.12.2019

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне касцёла, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог шчодра узнагародзіць.   На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

9 снежня (панядзелак) УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НПМ – абавязковая прысутнасць на літургіі. У гэты дзень, мы праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху, кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы. Дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі быў абвешчаны папам Піем IX ад 8 снежня 1854 г.  Святая Імша ў 10.00, 18.00.

13 снежня (пятніца) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы
Святая Луцыя прыняла мучаніцкую смерць у Серакузах на Сіцыліі каля 304 года пасля здзекаў, якімі яе хацелі прымусіць да адрачэння ад веры. Найстарэйшае апісанне жыцця Святой Люцыі паходзіць з V стагоддзя. Паводле яго Святая Люцыя нарадзілася ў заможнай сям’і. Была прызначаная да замужжа з багатым юнаком. Аднойчы выправіўшыся ў пілігрымку да гробу Святой Агаты ў Катаніі, каб выпрасіць здароў’е для сваёй маці, ёй аб’явілася Святая Агата і прадказала мучаніцкую смерць. Калі Святая Люцыя вярнулася дамоў, то адраклася ад замужжа, раздала маёмасць і прыняла шлюб чыстасці на ўсё жыццё. У IV стагоддзі пры цэзары Дыялектыяне распачаўся вялікі пераслед. Святая Люцыя была выдана сваім быўшым жаніхом з-за помсты. Загінула 13 снежня 304 года, калі мела 23 гады. У Серакузах і на Сіцыліі шануюць яе, як сваю апякунку.

14 снежня (субота) - успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла
Святы Ян ад Крыжа нарадзіўся каля Авіля ў Іспаніі ў 1542 годзе. Маючы 20 гадоў уступіў у Закон Кармелітаў. Святы Ян стаў галоўным памочнікам СвятойТэрэзы ў рэформе Закону. Палюбіў крыж Хрыста і прасіў Бога, каб заўсёды яму хапала цярпення. Гэтая малітва была выслухана. Яго рэфарматарская дзейнасць прынесла яму вялікія асабістыя цярпенні. Святы Ян ад Крыжа прапаведваў поўнае ўнутранае ачышчэнне, каб дайсці да поўні з’яднання з Богам. Свае павучэнні заставіў у кнігах напісаных прозай і вершам.

  1. Запрашаем на РАРАТЫ : серада 6.45, субота 10.00
  2. У кіёску можна набыць каляндары на 2020 год, аплаткі на вігілійны стол і свечку CARITAS.
  3. 14 снежня (субота) а 14.00 калядны канцэрт, выступiць дзiцячы хор.

A ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі  адбудзецца адвэнтавае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Яно будзе прысвечана тэме «Быць, як Марыя і Юзаф, з’яднанымі ў Хрысце». і распачнецца св. Імшой у 22.30, пасля якой адбудзецца дзяленне аплаткай.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.