15.03.2020

ІІІ Нядзеля Вялікага Посту            15.03.2020

 

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне касцёла, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог шчодра узнагародзіць.   На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

 

16 сакавіка (панядзелак) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску, у архікатэдры – урачыстасць, у архідыяцэзіі – свята.

19 сакавіка (чацвер) - Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка

Найсвяцейшай Панны Марыі

Усе звесткі пра жыццё святога мы знаходзім у Евангеллі паводле Мацвея і паводле Лукі. Нягледзячы на тое, што іх зусім няшмат, менавіта Абраннік найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца адной з найбольш значных постацяў у хрысціянстве. Па прафесіі ён быў цесляром, жыў і працаваў у Назарэце і быў заручаны з Марыяй.

Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў.

Св. Імша – 10.00, 18.00

 

  1. У часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: 

Крыжовы шлях – у пятніцу  18.30;

Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45).

 

  1. Сёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на CARITAS.

 

3.У нядзельнай школе заняткі адмяняюцца.

 

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.