26.01.2020

ІІІ Нядзеля звычайная                             26.01.2020

 Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне касцёла, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог шчодра узнагародзіць.   На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

28 студзеня (аўторак): Успамін Святога Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла  Св. Тамаш нарадзіўся каля 1225 г. Быў выхаванцам абацтва Монтэ Кассіно.
У маладым узросце ўступіў у ордэн дамініканаў. Вывучаў тэалогію ў Калоніі пад кіраўніцтвам Альберта Вялікага, а пасля ў Парыжы, дзе пасля сам выкладаў. З’яўляецца самым знакамітым прадстаўніком філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Яго галоўныя працы: “Сумма тэалогіі” і “Сумма супраць паганаў” з’яўляюцца арыгінальнай сінтэзай філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Напісаў таксама каментарый да Святога Пісання. Памёр 7 сакавіка 1274 г.
па дарозе на сабор у Ліоне. З’яўляецца заступнікам каталіцкіх школ.

31 студзеня (пятніца): Успамін Святога Яна Боско, святара.
Святы Ян Боско, святар Турына, усё жыццё прысвяціў працы з моладзю. Дзеля апекі над моладзю залажыў таварыства святароў салезянаў і таксама кангрэгацыю Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў. Памёр у Турыне 31 студзеня 1888 года.

2 лютага (нядзеля): Свята Ахвяраване Пана.
Успамінаецца дзень, калі прынеслі Езуса ў святыню, каб выканаць прадпісанне Старага Запавету. Свята спаткання Хрыста з сваім народам адзначалася ў Ерузаліме  з 5 веку, а ў 7 веку было прынята на Захадзе. Гэтым святам заканчваюцца ўрачыстасці, звязаныя з аб’яўленнем свету Слова Уцелаўлёнага.
Згодна з традыцыяй у свята Ахвяравання Пана благаслаўляюцца свечкі, так званыя грамніцы.

  1. На гэтым тыдні таксама прыпадаюць: Першая субота ,нядзеля месяца.
    2. Заняткі ȳ нядзельнай школе распачнуцца з 9 лютага.

 

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.