23.04.2018

«Цэнтр сям’і» ў Мінску і дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» запрашаюць на «Школу родаў» — курс для пар, якія чакаюць нараджэння дзіцяці. Сустрэча пройдзе 27 красавіка ў «Цэнтры сям’і» ў Мінску (вул. Івянецкая, 15а, парафія Маці Божай Будслаўскай).

Пачатак у 10.00.

На гэтым курсе дапамогуць:

  • разабрацца ва ўсіх тонкасцях фізіялогіі і псіхалогіі родаў, бо веды пра роды як пра працэс — гэта 50% поспеху;
  • засвоіць сапраўды эфектыўныя тэхнікі, якія спрыяюць максімальнай натуральнасці працэсу нараджэння;
  • пры дапамозе мяккіх практыкаванняў падрыхтаваць цела да нараджэння дзіцяці;
  • навучыцца давяраць, слухаць і чуць сябе і дзіця ў працэсе нараджэння;
  • стаць спакойнымі і ўпэўненымі, а таксама пераканацца ў тым, што нарадзіць прыгожа і лёгка — магчыма!

Таксама курс уключае ў сябе навучанне бацькоў для пасляродавага перыяду. Удзельнікам дапамогуць:

  • спасцігнуць мудрасць груднога кармлення і догляду за нованароджаным;
  • зарыентавацца ў новай бацькоўскай прасторы, спецыфіцы і асноўных задачах пасляродавага перыяду;
  • захаваць цяпло і агонь шлюбнаг кахання, пазнаёміцца з галоўнымі прынцыпамі пабудовы гарманічных сямейных адносінаў.

Вядучыя курса — урач акушэр-гінеколаг Людміла Баракава, інструктары «Школы родаў» Уладзіслаў і Алена Валаховічы.

Усе пытанні і запіс па тэлефоне / Viber: +375 29 811 89 51 (Алена).

«Цяжарнасць — не хвароба, а роды — не пакуты! Простыя спосабы ператварыць нараджэнне дзіцяці ў свята даступныя кожнаму!» — адзначаюць арганізатары.

Catholic.by