03.12.2019

1 снежня вернікі парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску далучыліся да ініцыятывы штодзённай малітвы за святароў на працягу Адвэнту, у чым ім дапамагае адмысловы Адвэнтавы каляндар.

Адвэнтавы каляндар, створаны ў парафіі Маці Божай Будслаўскай, што на Каменнай Горцы ў Мінску, набыў сэнс не толькі вылічэння дзён да Калядаў. З яго дапамогаю кожны дзень на працягу перыяду радаснага чакання Збаўцы вернікі падтрымаюць сумесную заступніцкую малітву за святароў, якія служаць у розных парафіях па ўсім свеце.

Гэтая акцыя стала праводзіцца адносна нядаўна, у 2010 годзе, па ініцыятыве свецкіх вернікаў у Польшчы і знайшла водгук у іншых краінах.

У малітвах вернікі просяць благаслаўлення і дапамогі для святароў у іх штодзённым служэнні, а асабліва ў хвіліны духоўных выпрабаванняў. 

«Хрыстус прыйшоў на зямлю, каб стаць нашым духоўным Правадыром. У Ягоным служэнні і няпростым зямным шляху Збаўцу дапамагалі людзі», — адзначае пробашч сталічнай парафіі Маці Божай Будслаўскай кс. канонік Францішак Рудзь.

«Для вернікаў духоўным настаўнікам з’яўляецца святар. Кожны з іх — гэта перадусім чалавек са сваімі духоўнымі турботамі і жыццёвымі праблемам - дадаў ксёндз Францiшак.