12.01.2020

Свята Хросту Пана 2020                         12.01.2020

Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынае звычайны перыяд літургічнага году.

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне касцёла, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог шчодра узнагародзіць.  

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

13 студзеня. Святы Гілярый, біскуп і доктар Касцёла

Гілярый нарадзіўся каля 315 г. у Пуацье (Францыя) у сям’і патрыцыяў-паганаў. Вывучаў філасофію і рыторыку. Маючы каля 30 гадоў ахрысціўся і прысвяціў сваё жыццё служэнню Касцёлу. У 350 г. быў выбраны біскупам Пуацье, магчыма, першым у гісторыі. Змагаючыся з арыянствам, сутыкнуўся з вялікімі цяжкасцямі і, фальшыва абвінавачаны нядобразычліўцамі, быў высланы на выгнанне, дзе правёў 5 гадоў. Пасля вяртання ўстанавіў больш блізкія адносіны з духавенствам, што паспрыяла з’яўленню першых законных супольнасцяў у Галіі.

Гілярый імкнуўся ўзгадніць тэалагічныя пастулаты Усходу з тэалогіяй Захаду і напісаў шмат працаў, найбольш вядомая з якіх — пісанне пра Святую Тройцу. Ён таксама лічыцца першым складальнікам рэлігійных гімнаў у лацінскім Касцёле. Гілярый памёр у 367 г. у Пуацье і быў там пахаваны. Ён застаўся ў памяці нашчадкаў як вялікі абаронца і настаўнік Касцёла, а таксама з’яўляецца адным з найбольш папулярных святых у Францыі. Святы Гілярый лічыцца апекуном хваравітых дзяцей; яго дапамогі просяць пры змяіных укусах.

 

17 студзеня (серада) успамін св. Антонія, абата
Жыў у ІІІ стагоддзі ў Егіпце. Паходзіў з багатай сям’і, але раздаў сваю маёмасць бедным і пасяліўся ў пустыні. Праз пэўны час да яго пачалі далучацца іншыя пустэльнікі. Разам са святым Паўлам Пустэльнікам распачаў арганізацыю манаскага жыцця на Усходзе. Памёр, маючы сто гадоў, перад смерцю наказаўшы вучням пахаваць яго таемна, каб пазбегнуць пасмяротнай агалоскі, аднак адразу пасля смерці яго пачалі называць «Вялікім».

 

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.