Парафія
Маці Божай
Будслаўскай
Галоўная
Навіны і аб'явы
Расклад набажэнстваў
Гісторыя парафіі
Кантакты
Навіны і аб'явы
У Мінску зроблены чарговы крок на шляху дыялогу паміж прадстаўнікамі Касцёла і ісламу
07.05.2018
7 мая рыма-каталіцкую парафію Маці Божай Будслаўскай у Мінску наведалі імам з міністэрства па справах рэлігіі Турцыі Мустафа Такасі і аташэ па справах рэлігій пры пасольстве Турэцкай Рэспублікі Байрам Оздэмір.
►►►
Кс. Францішак Рудзь выступіў з прывітальным словам арцыбіскупа Кандрусевіча ў саборнай мячэці Мінска
29.04.2018
29 красавіка ў мінскай саборнай мячэці прайшлі красавіцкія чытанні на тэму «Ісламскія традыцыі ў выхаванні падрастаючага пакалення».
►►►
Кс. Францішак Рудзь у 32-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы: Трагедыя вымушае задумацца і адказна ставіцца да прыроды
26.04.2018
26 красавіка ў Беларусі адзначылі 32-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы. З гэтай нагоды ў Мінску прайшлі памятныя мерапрыемствы, у якіх як прадстаўнік Каталіцкага Касцёла ўзяў удзел кс. канонік Францішак Рудзь, пробашч сталічнай парафіі Маці Божай Будслаўскай.
►►►
Курс «Школа родаў» пройдзе ў Мінску
23.04.2018
«Цэнтр сям’і» ў Мінску і дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» запрашаюць на «Школу родаў» — курс для пар, якія чакаюць нараджэння дзіцяці. Сустрэча пройдзе 27 красавіка ў «Цэнтры сям’і» ў Мінску (вул. Івянецкая, 15а, парафія Маці Божай Будслаўскай).
►►►
Расклад на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень
27.03.2018
Вялікі чацвер заканчваецца літургічны перыяд Вялікага посту і Касцёл уваходзіць у перажыванне Пасхальнай таямніцы Хрыста. Прапануем расклад святых Імшаў і іншых набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень.
►►►
28 сакавіка ў Мінску пройдзе «Ноч канфесіяналаў»
26.03.2018
Душпастырская ініцыятыва чыкагскіх католікаў упершыню адбылася ў 2007 годзе і паступова распаўсюдзілася па ўсім свеце. У Мінску яна ладзіцца ўжо сёмы год.
►►►
Велікапосныя рэкалекцыі
14.03.2018
Рэкалекцыі пройдуць 17–19 сакавіка. Рэкалекцыяніст — дк. Мікола Гракаў. 17 сакавіка 10.00 — Імша з рэкалекцыйнай навукай 18 сакавіка 10.00, 12.00 — Імша з рэкалекцыйнай навукай 19 сакавіка 10.00, 18.00 — Імша з рэкалекцыйнай навукай
►►►
Заняткі «Школы нараджэння» пройдуць у Мінску
10.02.2018
15 лютага ў Цэнтры сям’і пры парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску (вул. Івянецкая, 15а, заезд з вул. Прытыцкага, 105) адбудуцца заняткі «Школы нараджэння» «У шчаслівым чаканні». Заняткі пройдуць з 11.00 да 18.00.
►►►
«Каб усе былі адно»: малітва за адзінства на прыкладзе адной парафіі
21.01.2018
Падчас Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў з 18 па 25 студзеня ў святынях усяго свету адбываюцца сумесныя экуменічныя набажэнствы. Праходзяць такія малітвы і ў касцёлах Беларусі.
►►►
На свае вочы: рэпартаж з Вадохрышча, або Як акунаюцца «за адзінства хрысціянаў»
19.01.2018
«Зімна? Зусім не, асабліва, калі ўжо акунуўся. Калі мароз большы, то нават і цяплей», — робячы глыток гарачай гарбаты, бадзёра адказвае нам кс. Францішак Рудзь.
►►►
Старонка 4 з 5
У пачатак
Назад
1
2
3
4
5
Наперад
У канец